ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА, ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды святаў – Нараджэння Хрыстова і Новага года!
Вось і скончыўся яшчэ адзін год. Многа падзей праходзіла праз наша жыццё, кожная з іх пакінула свой след. Няхай для вас запомняцца самыя светлыя імгненні, самыя шчырыя пачуцці, а хваляванні і клопаты, няўдачы і расчараванні застануцца ў мінулым.
Няхай 2013 год стане годам дабрыні і міру, здзяйснення планаў і жаданняў, радасці і шчасця, а ў вашым доме заўсёды будзе ўтульна ад цеплыні блізкіх людзей!
Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх вашых справах, спаўнення мар і надзей, Божага
благаславення ў вашых дамах!