Сімвалічна, што адбылася гэта падзея ў Дзень абароны дзяцей. Уручэнне ключа ад шыкоўнага двухпавярховага асабняка з адзінацаццю пакоямі адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы, пры ўдзеле губернатара Гродзенскай вобласці Сямёна Шапіра, старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча, старшыні праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк” Надзеі Ярмаковай, архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, дырэктара будаўнічай арганізацыі "Зодчы” Мікалая Дуброўскага і іншых высокапастаўленых гасцей, хто так ці інакш меў дачыненне да гэтага падарунка.
Сапраўднае свята для навасёлаў, сям’і Вольгі і Мікалая Рудкоўскіх і іх дзесяці непаўналетніх дзетак арганізавалі прадстаўнікі улады і юныя таленты СШ №8 г.Слоніма . Акрамя шчырых слоў у той дзень гучала цудощная музыка і песня.
Хай заўседы пануюць у гэтым доме лад і спакой, вялікая любоў і дружба, здароўе і дастатак!